Для Карэліцкага раёна характэрна наяўнасць невялічкіх тэрытарыяльна аддаленых маланаселеных пунктаў. Галоўная задача ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” – забяспечванне ўсіх жыхароў раёна незалежна ад месца пражывання магчымасцю карыстацца паслугамі мабільнай бібліятэкі.
Спецыялізаваную машыну набылі ў 2010 годзе, а ўжо з 1 студзеня 2011 года сучасная мабільная бібліятэка зрабіла першы свой выезд з кнігамі, часопісамі і газетамі, а таксама з добрым настроем і шчырымі прывітаннямі.
Функцыі бібліобуса – бібліятэчнае абслугоўванне жыхароў маланаселеных і аддаленых сельскіх пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк. Абслугоўванне жыхароў раёна ажыццяўляецца па 9 маршрутах згодна графіку выездаў. Бібліятэкар бібліобуса – Рахманька Таццяна Віктараўна, вадзіцель – Вакула Юрый Васільевіч.
Увага!!!
Выезды бібліобуса па тэхнічным прычынам у маі не ажыццяўляюцца.