Чэлендж «Класічна… Патрыятычна»: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа»

З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў рамках Года гістарычнай памяці праводзіцца абласны чэлендж «Класічна… Патрыятычна»: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа».
ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!!!
Рабіце фотаздымкі людзей розных узроставых катэгорый, якіх засталі за чытаннем твораў Я. Купалы і Я. Коласа.
Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ і г.д.
Фота дасылаць з хэштэгам #Класічна_патрыятычна
Фотаздымкі будуць размяшчацца на сайце Карэліцкай раённай бібліятэкі і дасылацца ў абласную бібліятэку імя Я. Ф. Карскага у г. Гродна.
Свае фотаздымкі дасылайце на электронную пошту нашай бібліятэкі: grkr_cbib@mail.grodno.by