ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ УСІХ ЖАДАЮЧЫХ!!!
Рабіце фотаздымкі людзей розных узроставых катэгорый, якіх засталі за чытаннем.
Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ і г.д.
Фотаздымкі будуць размяшчацца на сайце Карэліцкай раённай бібліятэкі і дасылацца ў абласную бібліятэку імя Я. Ф. Карскага у г. Гродна.
З лепшымі фотаздымкамі будзе выдадзены каляндар на 2022 год!
Свае фотаздымкі дасылайце на электронную пошту нашай бібліятэкі: grkr_cbib@mail.grodno.by










































