Да Дня пажылога чалавека… (РБ)

Дзень пажылога чалавека – гэта напамін пра тое, што трэба з разуменнем і павагай станавіцца да старэйшага пакалення. Пажылыя людзі гэта наш гонар, наш дарагі здабытак.
Міжнародны дзень пажылых людзей ўзнік у XX стагоддзі. Генеральная Асамблея ААН у снежні 1990 года пастанавіла лічыць Міжнародным днём пажылых людзей 1-ае кастрычніка. Спачатку гэта свята пачалі адзначаць у Еўропе, затым у Амерыцы, а ў канцы 90-х і ва ўсім свеце. У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 года. Далучыліся да свята і бібліятэкары Карэліцкай раённай бібліятэкі. З самага рання арганізавалі вулічную флэш-акцыю “Ты не один, не обижайте старость”. Людзям пажылога ўзросту ў падарунак буклеты, святочныя паштоўкі і кветкі, а таксама шчырыя віншаванні і пажаданні.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *