Па маршруту бібліобуса…

Чарговы выезд бібліобуса па маршруту №3 “В.Медзвядка- М.Медзвядка” быў не зусім традыцыйны. Біблятэкары да сваіх шаноўных чытачоў крочылі не толькі з кнігамі, часопісамі і газетамі, але і з падарункамі, бо ўжо на парозе Дзень настаўніка і Дзень пажылога чалавека. Сяльчане чакалі і былі радыя сустрэчы, а супрацоўнікі ў свой час віншавалі, зычылі моцнага здароўя і дабрабыту. У падарунак паштоўкі, буклеты і салодасці.
Восень цудоўная пара года. Яна нясе з сабою шматлікія дзівосы і цуды, а таксама цікавыя святы, падарункі і шчырыя пажаданні. Жыццё працягваецца…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *